fake
pf
[info]dzieja
Ня ведаю, як хутка будзе афіцыйнае абвяржэньне (і ці будзе ўвогуле). Anyway, да твітэраўскага карыстальніка michalevic сапраўдны Алесь Міхалевіч не мае ніякіх адносінаў.

дзень twitter'a
red
[info]dzieja
І таму кроспост.

Раздача сланоў
Мяркуючы па настроі, ў якім ідзе падрыхтоўка, імпрэза будзе вельмівельмі. Вэлкам усім :)
Tags:

і пра сумнае
red
[info]dzieja
Моладзь БНФ - беларускаму народу""

І назва, і акцыя паказальныя. Ніхто ўжо не чакае ад "дарослай" апазыцыі крэатыву, самаіроніі і іншых важных рэчаў, ніхто не наракае на патас.
Тым часам вырастае новае пакаленьне апазіцыі, якое будзе такім жа патасным, нудным і няздольным сьмяяцца зь сябе.

Голая студэнцкая праўда пра сэсію
to do
[info]dzieja
Дзьве порцыі фотаздымкаў.

Частка 1
Частка 2

Асьцярожна! Часамі студэнцкая праўда сапраўды голая!

Нагадваю, што фота і відэа, прысьвечаныя сэсіі, можна дасылаць на мэйл zbs.info@gmail.com. Дэдлайн - 15га чэрвеня.
Tags:

(no subject)
red
[info]dzieja
Мне сёньня тлумачылі парадак рэгістрацыі грамадзкіх аб'яднаньняў. Без асаблівых падрабязнасьцяў заняло ня болей за гадзіну.

з учорашняга
pf
[info]dzieja
- Моладзь БНФ і Малады Фронт былі на фэсьце моладзевых арганізацый?
- Не-а.
- Чаму?
- Ну, відаць моладзь не зьяўляецца іх мэтавай аўдыторыяй.
- Ага. Гэта нават па назвах бачна.
Tags:

Вось гэта аптымізм!
red
[info]dzieja
Третье покушение на главу МВД Дагестана оказалось удачным

(no subject)
red
[info]dzieja
Вечныя пытаньні.

Конкурс фота і відэа "Голая студэнцкая праўда пра сэсію"
red
[info]dzieja
Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізма раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуешся да сэсіі? За ноч спрабуеш “запомніць” стопку таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту “шпоркі” ды “бомбы”? А можа традыцыйна клічаш Халяву?
Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!
Дашлі на электронную пошту zbs.info@gmail.com фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.
Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3-плэер, флэш-карту альбо фотаальбом Taschen.
Не тармазі. Дэдлайн 5 чэрвеня!

Падрабязнасьці на zebest.info
Tags:

да
red
[info]dzieja
Удзел у вялікіх міжнародных канферэнцыях, якія абавязкова суправаджаюцца вялікімі міжнароднымі п'янкамі, справа харошая. Але потым цябе на фэйсбуку фрэндзяць нейкія замежнікі, і думка "а раптам мы-такі знаёмыя, а я яго проста не памятаю?.." не дае націснуць пімпачку "ignore" у запыце на сяброўства. З некаторымі з такіх таварышаў мы сапраўды перакрыжоўваліся на нейкім мерапрыемстве, а некаторыя банальна шукаюць сэксу з дзяўчынай з Усходняй Эўропы і дасылаюць недвухсэнсоўныя паведамленьні. Атрымаўшы адзін з такіх мэсэджаў ("you are very sexy very beautiful girl"), я вырашыла быць ветлівай і адказала "yes, i am". Чувак ужо другі тыдзень маўчыць.
Хм.

(no subject)
pf
[info]dzieja
Адфрэндзіла кам'юніці [info]studenty_by Туды ўжо ня першы дзень пішуць оффтопікі, а мадэратары нават ня чэшуцца. Камусьці, відаць, давядзецца ствараць новую суполку, прысьвечаную студэнтам.

(no subject)
to do
[info]dzieja
Вясна.
Час пераўсталёўваць вінду.

(no subject)
red
[info]dzieja
Сёньня даведалася, што слоган рэклямы "Советской Белоруссии" - "Написанному верить".
Смеялсо.

БНФ
red
[info]dzieja
З вядучай палітычнай сілы Партыя імкліва ператвараецца ў звычайны "клуб па інтарэсах".

Не адной мне падаецца, што пасьля выключэньня Міхалевіча Партыя БНФ канчаткова зрабілася УГ.
Трэба нарэшце ўзяць ногі ў рукі, дайсьці да Ўправы і напісаць заяву аб сыходзе.

(no subject)
to do
[info]dzieja
Сёньня, то бок ужо учора, апублікавалі адзін артыкул у маім перакладзе. Факт адметны тым, што на дадзены момант гэта адзіны тэкст, які я пераклала ні фіга не разумеючы ягонага сэнсу. Пасьля рэдактарскіх правак сам артыкул можна спакойна чытаць і ў некаторых месцах нават пазнаюцца мае патугі на пераклад. Думаю, рэдактарская праца ў дадзеным выпадку не была лёгкай і застанецца нязмыўнай плямай на маёй і без таго не крыштальнай карме.

(no subject)
voka
[info]dzieja
Штосьці я сентыментальнай раблюся. Тэлефанавала па справе Свайму Ўлюбёнаму Паляку. Ён мне пачаў распавядаць тое, пра што ўжо мінімум тройчы пісаў у мэйлах. Я слухаю, не перапыняю.
На сьвеце ня так шмат людзей, за задавальненьне проста паслухаць чый голас мне не шкада траціць даляр за хвіліну.

вот цібе
pf
[info]dzieja
Ну і ў межах дэманстрацыі гаццкага характару друкую тут перапіску ў каментах да гэтага допісу, якая нікому не цікавая, але якую Алежык з нейкай радасьці ўзяў і выдаліў.
dzieja: імхо, адценьні не зусім супадаюць з тымі, што на дзяржаўным сьцягу.
kryw: ты хочаш паразмаўляць на гэтую тэму? ;)
імхо, у некаторых параноя
dzieja: Алег, чырвоны і зялёны колеры не спалучаюцца. То бок, спалучаюцца, але не ў гэтых прапорцыях і не гэтыя адценьні. І ставіць іх побач - гэта адсутнасьць густу.
kryw: ага! я неяк у туалеце чытаў савецкі падручнік па дызайне (я суръёзна!)
затое, глядзі як цябе зачапіла гэтае спалучэньне :))
dzieja: "зачапіла" - гэта не зусім правільнае слова. ад паўсюднай прысутнасьці гэтага спалучэньня мяне ад яго на ваніты цягне. савецкія падручнікі - гэта зло. а савецкія падручнікі па дызайне - тым болей.
kryw: чо? там было напісана пра неспалучэньне
dzieja: а каментары навошта спатрэбілася выдаляць?
kryw: бо не па тэме і могуць пакрыўдзіць тых хто не ў тэме параной з колерамі

ррр
red
[info]dzieja
І толькі ў сутыткненьні з такімі ж як сама, я разумею, наколькі я непрыемны чалавек.
Мне з трэці раз трэба перарабліваць праект, таму што чалавек забыў узгадаць чарговую дэталь. Сытуацыя да болю знаёмая, толькі ў пазіцыі замоўцы, які пастаянна кажа нешта дарабіць, была я. Ну ў мяне, прынамсі, ёсьць апраўданьне: я ў праграмаваньні не разбіраюся. А ў майго замоўцы? Толькі ўласнае расп...ва

суцэльны пазітыў
pf
[info]dzieja
я не палю
ужо не п'ю
і, па ходу, вельмі хутка кіну есьці

(no subject)
z knihaj
[info]dzieja
Атрымала 10 і пазітыўны каментар ад выкладчыцы за выніковы эсэй, якія я напісала за 40 хвілін. Перачытала сам эсэй. Фігня нейкая.
З гэтай нагоды задумалася і паспрабавала ўзгадаць: а калі гэта мне падабаўся вынік маёй працы. І штосьці не ўзгадваецца.

Home