23
…маё кароннае блюда – гарбата.
…насамрэч, мне глыбока пляваць на Балёнскі працэс.
…як і на Лісабонскую стратэгію.
Павал Севярынец? да ну на. для мяне духоўным лідэрам нацыі зьяўляецца Алесь Катэхізіс.
…галоўная праблема майго жыцьця – тое, што я не закохваюся.
…я глыбока інфантыльна. і калі мне асабліва херова, дзіка хочацца каб хто-небудзь узяў мяне за руку і сказаў што-небудзь кшталту: "ня плач, дзетка. мы ўжо ідзем дадому. табе купіць чакалядку?"
…так, я не вырашаю праблемы. я ад іх зьбягаю.
…за ўсё сваё жыцьцё я сустрэла толькі аднаго чалавека, на якога я хачу быць падобнай.
…так, я прыхільніца манагамнасьці. так, па маіх паводзінах гэтага не скажаш.
…мае бліжэйшыя сябры выконваюць ролю маіх псіхааналітыкаў. пастаянна.
калі паспрабаваць сябе ахарактарызаваць, нешта больш падыходзячае, чым фраза: "я до сих пор не знаю эльф ты или гоблин" ("Сплин", "Самовар", альбом "Коллекционер оружия", 1996 год), я наўрадці знайду.
…калі шчыра, то я абсалютна не разумею, чым я сабе заслужыла некаторых людзей, якія прысутнічаюць у маім жыцьці. я іх тупа не вартая.
…ведаеце, магчыма, Мерны Стаканчык зусім не інтэлектуал, але пытаньне: "піва хочаш?" ён заўсёды задае ў патрэбны момант.
…я проста завісаю пасьля пытаньня: "ты як?" не задавайце мне яго, калі ласка.
…я не люблю людзей, таму што яны добрыя. я люблю людзей за тое, што яны цікавыя. і, ведаеце, мне глыбока пляваць, як гэтыя адносіны выглядаюць звонку.
…так, я ўжо з месяц не прымаю антыдэпрэсанты і амаль не п’ю. таму я такая нефеерычная.
…ветлівасьць – гэта калі ты сядзіш на чужым офісе і трэцюю гадзіну лазіш у нэце, а чалавек, які аплочвае гэты інтэрнэт і заадно офіс, пытаецца пра нейкі абсалютна афігенны польскі джаз: "Табе не перашкаджае, што я музыку слухаю?" узгадваючы такія моманты, я ізноў пачынаю верыць ня толькі ў беларускую апазіцыю, але і чалавецтва ўвогуле.
нішто так не збліжае, як сумеснае выліваньне бырла ва ўнітаз.
я люблю слова "бляць". яно дазваляе выводзіць перманентна замілаваных са стану перманентнага замілаваньня. шкада, ненадоўга.
больш за замілаваных мяне раздражняюць толькі гаварлівыя дуры. праверана эмпірычным шляхам.
…адзіны сапраўды непрыемны момант у гэтай дэпрэсыі – гэта тое, што кожную раніцу трэба выдумляць повад, каб устаць з ложку.
найбольшы ўплыў на мяне аказалі (і яшчэ працягваюць аказваць) тры чалавекі. усе яны былі ці зьяўляюцца старшынямі ЗБСу.
…так, я слухаю Джасьціна Цімберлэйка. але і цытую Артэга-і-Гасэта.

табе, дзетка, сюды
+табе, дзетка, сюды
жадаю ня мець дэфіцыта ёда - марской капусты. капусты.
Re: +табе, дзетка, сюды
я кушаю. чэсна.
каб усё заўсёды было пучком!
;-)
не палі!
хе-хе ) здзівілася, што у цябе такі доўгі допіс. Можна было разбіць на 15 і посьціць па сказе ў дзень %-)))
ты харошая і вартая клёвых людзей, павер.
дзяк за цёплыя словы
...але пра бырла ва ўнітаз гэта здаецца занадта...
думаеш, выліваць ня трэба было?
"А нахуа?" (с) Каб паразітаваць на Асобе? Віншую з чарговым кольцам на жыцьцёвым пяньку!
з.ы. Ты як, дарэчы? :)
дзякуй
Не бухай шмат і дужа не заганяйся.
Шкадую, што ты ўжо такая вялікая, а мы ўсё яшчэ асабіста незнаёмыя.:)
трэба гэта выпраўляць : )
лю