Home

Рэклама

Наладка

16 Чэр 2009

red

дзень twitter'a

І таму кроспост.

Раздача сланоў
Мяркуючы па настроі, ў якім ідзе падрыхтоўка, імпрэза будзе вельмівельмі. Вэлкам усім :)
Цэтлікі: ,

10 Чэр 2009

red

Голая студэнцкая праўда пра сэсію

Дзьве порцыі фотаздымкаў.

Частка 1
Частка 2

Асьцярожна! Часамі студэнцкая праўда сапраўды голая!

Нагадваю, што фота і відэа, прысьвечаныя сэсіі, можна дасылаць на мэйл zbs.info@gmail.com. Дэдлайн - 15га чэрвеня.
Цэтлікі:

20 Тра 2009

red

Конкурс фота і відэа "Голая студэнцкая праўда пра сэсію"

Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізма раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуешся да сэсіі? За ноч спрабуеш “запомніць” стопку таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту “шпоркі” ды “бомбы”? А можа традыцыйна клічаш Халяву?
Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!
Дашлі на электронную пошту zbs.info@gmail.com фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.
Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3-плэер, флэш-карту альбо фотаальбом Taschen.
Не тармазі. Дэдлайн 5 чэрвеня!

Падрабязнасьці на zebest.info
Цэтлікі:

13 Лют 2007

red

Я зразумела!

Таварышы, па-мойму, гэта маразм. З інфармацыі, якую прыводзяць таварышы [info]meramo і [info]chegor, дружна лахае ўвесь ЗБС. Асобны вялізны дзякуй таварышу [info]meramo - чыталі сёньня ўслых ваш допіс наконт ЗБС, ня тое, што megalol, проста сапраўдная гістэрыка была. Даўна так не сьмяялася, яшчэ раз дзяк. Прывітаньне "інфарматарам" - чувакі аджыгают.
Сёньня я нарэшце зразумела - гэта НЕЙКІ ІНШЫ ЗБС, і таварышы [info]meramo і [info]chegor пра яго шмат чаго ведаюць. А я - не.
Цэтлікі:

12 Лют 2007

red

(бяз тэмы)

Дыскусія атрымалася досыць бурнай, нягледзячы нават на тое, што права доступу маюць не ўсе. Дзякуй вялікі [info]katechizis'у і [info]kryw'у за тое, што падтрымалі.
А спадару [info]chegor'у я ўкаментах пакінула просьбу адчыніць пост для тых, хто жадае выказацца і не мае такой магчымасьці. Паглядзім, як ён на гэта адрэагуе : )
UPD: Запіс адчынены!
Цэтлікі:

11 Лют 2007

red

Пра ўчорашняе

Ну пісаць пра тое, што здарылася ўчора, не буду - да мяне пасьпелі тыя, хто прачынаецца раней. А я, паспаўшы тры гадзіны ў папярэднюю ноч і амаль нічога не еўшы за дзень, прыехала дадому і абрубілася. І прачнулася толькі ў другой палове дня.
Я пра іншае хачу сказаць. Мяне, напрыклад, гэты запіс зачапіў. Зазірніце, КАЛІ ЛАСКА, сюды і скажыце міламу хлопчыку [info]chegorу, што вы на гэты конт думаеце. А! І зьвярніце, калі ласка, увагу на вось гэты камент.
Дзяк.
Цэтлікі:

27 Ліс 2006

red

Боже, сколько не сделано! А сколько ещё предстоит не сделать!

Ну ўсё, я больш нічога не пляную. Тое, што ў нашай краіне поўная стабільнасьць, на маё жыцьцё аніяк не ўплывае.
За апошнія дні жыцьцё пару разоў моцна дало пад дых. І людзі, якіх здаецца я добра ведаю, ізноў зьдзіўляюць. Асобны дзякуй [info]jaugen_, які бажыў не па-дзіцячы (хаця ён і так абьекціўна рэальна крут ; )

І пара мілых рэчаў, падслуханых/пачутых цягам суботы-нядзелі (капірайты не захаваны, sorry : )

(па поваду таго, што я не адказваю на лісты і тэлефанаваньні)
Зь цябе някепская жонка атрымалася б - увесь час маўчала б, не піліла.

-Што шукаем?
-Такі жоўценькі, кругленькі, адгукаецца на "скотч".

-Другі раз за тыдзень напіліся. Паступова выходзім на сярэднестатыстычныя паказчыкі па краіне.

-А зараз дзелімся на тры групы па полавай прыкмеце...

P. S. Канцэпцыі ў ЖЖ ня будзе. І безь яе нічаво : )
Цэтлікі: , ,

Рэклама

Наладка