Home

Рэклама

паліткарэктнасьць

  • 29 Чэр 2008 at 12:12 AM
red
Вось адзін жж-юзэр калі ня лічыць мэтазгоднай дыскусыю з якім-небудзь далбаёбам іншым жж-юзэрам, а тэма жыватрапечучая і ня выказацца нельга, піша камент "Ты хуй". Я лічу гэта прыўкрасным і вартым папулярызацыі. На жаль, дурацкія самаабмежаваньні не дазваляюць мне рабіць тое самае. Замест гэтага я пачала апошнім часам ужываць фразу "ты такой классный!", укладаючы ў яе прыблізна такі ж сэнс.

Tags:

імёны

  • 14 Чэр 2008 at 1:54 AM
red
Надзейка. Раней я вельмі не любіла, калі мяне так называлі. Мне падаецца, што ад гэтага варыянта патыхае беларускай нацыянальнай замілаванасьцю, якую я цярпець не магу. Да таго ж так мяне называў адзін мой былы хлапец, пра якога ў мяне засталіся, мякка кажучы, ня вельмі добрыя ўспаміны. Цяпер я дастаткова спакойна стаўлюся, калі мяне так называюць. Але непрыемнае ўражаньне ад замілаванасьці, якая сыходзіць ад гэтай версіі, мяне так і не пакінула.

Дзея. Калі людзі чуюць мой нік, большасьць абавязкова жартуе ў стылі "а я ня ведаю, дзе ты". Нудна і прадказальна. Толькі адзін (!) чалавек запытаўся: "То бок, ты ўся такая дзейсная?". З таго моманту мы з гэтым чалавекам і пасябравалі. Люблю тых, хто ня думае стэрэатыпна : )
А ўвогуле, я не ўспрымаю гэтую версію ў кантэксьце гульні словаў, а проста як скарачэньне поўнага імя. Ў жыцьці мяне рэдка так называюць.

Надзінька - ну гэта я сама сабе прыдумала, калі прыйшла ў беларускамоўную тусоўку, каб мяне Надзейкай не называлі. Чаму праз "і"? Зараз ужо і не ўзгадаю. Міла, крыху сьмешна і інфантыльна. Так мяне называюць выключна сябры. Не люблю, калі чужыя альбо амаль чужыя людзі мяне так клічуць.

Надзея - не памыліцеся. Проста і з густам.

Tags:

сацыяльныя секты

  • 29 Тра 2008 at 12:17 PM
red
сябра сказаў: "ты аднавіла жж, каб нічога туды не пісаць?" ну так. затое я юпікі мяняю.

не мінула і году як я завяла сабе акаўнт на фэйсбуку, а я ўжо запампавала першы здымак. ня тое, каб ён мне падабалася. проста сярод астатніх маіх здымкаў ён не падабаецца мне найменей.
гэта 2006 год, я яшчэ насіла завушніцы, ужо не фарбавалася, і (о дзіва!) у мяне быў натуральны колер валасоў. выглядала як ілюстрацыя фразы аднаго з маіх любімых мушчыншчын "табе 21, а выглядаеш на ўсе 17".
і я была іншым чалавекам.



photo by [info]kipryda

Tags:

афіцыйная заява

  • 23 Тра 2008 at 4:35 AM
pf
Тое, што i'm not the easiest person, і сьляпому бачна.
Дык вось: з нядаўніх пор я ваапшчэ-та і не стараюсь.

Tags:

карэнт

  • 19 Сак 2008 at 2:57 PM
red
Апошнім часам я неяк часта задаю сабе тры пытаньні: "хачу лі я?", "магу лі я?" і трэцяе.

І кстаці. Я, канешне ж, ні фіга не здагадваюся хто перыядычна праглядае мой жж з аўстрыйскага айпішніка.

Tags:

23

  • 23 Снж 2007 at 12:05 AM
red
…маё кароннае блюда – гарбата.
…насамрэч, мне глыбока пляваць на Балёнскі працэс.
…як і на Лісабонскую стратэгію.
Павал Севярынец? да ну на. для мяне духоўным лідэрам нацыі зьяўляецца Алесь Катэхізіс.
…галоўная праблема майго жыцьця – тое, што я не закохваюся.
…я глыбока інфантыльна. і калі мне асабліва херова, дзіка хочацца каб хто-небудзь узяў мяне за руку і сказаў што-небудзь кшталту: "ня плач, дзетка. мы ўжо ідзем дадому. табе купіць чакалядку?"
…так, я не вырашаю праблемы. я ад іх зьбягаю.
…за ўсё сваё жыцьцё я сустрэла толькі аднаго чалавека, на якога я хачу быць падобнай.
…так, я прыхільніца манагамнасьці. так, па маіх паводзінах гэтага не скажаш.
…мае бліжэйшыя сябры выконваюць ролю маіх псіхааналітыкаў. пастаянна.
калі паспрабаваць сябе ахарактарызаваць, нешта больш падыходзячае, чым фраза: "я до сих пор не знаю эльф ты или гоблин" ("Сплин", "Самовар", альбом "Коллекционер оружия", 1996 год), я наўрадці знайду.
…калі шчыра, то я абсалютна не разумею, чым я сабе заслужыла некаторых людзей, якія прысутнічаюць у маім жыцьці. я іх тупа не вартая.
…ведаеце, магчыма, Мерны Стаканчык зусім не інтэлектуал, але пытаньне: "піва хочаш?" ён заўсёды задае ў патрэбны момант.
…я проста завісаю пасьля пытаньня: "ты як?" не задавайце мне яго, калі ласка.
…я не люблю людзей, таму што яны добрыя. я люблю людзей за тое, што яны цікавыя. і, ведаеце, мне глыбока пляваць, як гэтыя адносіны выглядаюць звонку.
…так, я ўжо з месяц не прымаю антыдэпрэсанты і амаль не п’ю. таму я такая нефеерычная.
…ветлівасьць – гэта калі ты сядзіш на чужым офісе і трэцюю гадзіну лазіш у нэце, а чалавек, які аплочвае гэты інтэрнэт і заадно офіс, пытаецца пра нейкі абсалютна афігенны польскі джаз: "Табе не перашкаджае, што я музыку слухаю?" узгадваючы такія моманты, я ізноў пачынаю верыць ня толькі ў беларускую апазіцыю, але і чалавецтва ўвогуле.
нішто так не збліжае, як сумеснае выліваньне бырла ва ўнітаз.
я люблю слова "бляць". яно дазваляе выводзіць перманентна замілаваных са стану перманентнага замілаваньня. шкада, ненадоўга.
больш за замілаваных мяне раздражняюць толькі гаварлівыя дуры. праверана эмпірычным шляхам.
…адзіны сапраўды непрыемны момант у гэтай дэпрэсыі – гэта тое, што кожную раніцу трэба выдумляць повад, каб устаць з ложку.
найбольшы ўплыў на мяне аказалі (і яшчэ працягваюць аказваць) тры чалавекі. усе яны былі ці зьяўляюцца старшынямі ЗБСу.
…так, я слухаю Джасьціна Цімберлэйка. але і цытую Артэга-і-Гасэта.

Tags:

многа думаю

  • 12 Снж 2007 at 12:55 AM
red
Я не люблю людзей і адзіноту.

Tags:

перадненародзінавае

  • 25 Ліс 2007 at 2:52 PM
red
Раней я выбірала ня тых хлапцоў. Але цяпер я дарослая.
І выбіраю ня тых мужчын.

Tags:

недарэчныя думкі

  • 01 Ліп 2007 at 10:58 PM
red
...і ўсё ж такі людзі мне вельмі хутка надакучваюць. And I can't help it.

...аказваецца, калі нікога няма, на нашым офісе можна працаваць. Прадуктыўна.
...Там жа сустрэла ў ваннай павука. Гэта да грошай : )))

...я не закохваюся. Я ваапшчэ не закохваюся, халера на мяне : )
(specially for Лёкса: ёсьць у беларускай мове такое слова)

...а я што, яшчэ не ўзгадвала пра тое, што дзякуючы Катэхізісу я знайшла сэнс жыцьця і зрабілася самадастатковай асобай? Не?! Гэты цудоўны чалавек з месяц таму перапісаў мне інсталяшку "Цывілізацыі 3". Дзякуй Табе, Алесь, за маё шчасьлівае дзецтва : )

Tags:

21 Крс 2007

  • 11:08 PM
red
людзі ня здольныя на сапраўдныя пачуцьці ліхаманкава палююць на эмоцыі
па сабе ведаю
red
Усім, хто лічыць проста неабходным чарговы выказаць мне ў твар што я:
-занадта нудна апранаюся
-тусуюся ня з тымі людзьмі
-ад'ела шчокі
-як дзяўчына не павінна ужываць выраз "а хулі нам, кабанам?.."
-гэта раблю ня так, а тое - ваапшчэ жах як
-значна лепей выглядала б у спаднічцы, на абцасіках і з макіяжам
-павінна перастаць насіць кеды
-дарэмна пафарбавалася ў бляндынку
-выбрала ня той універ
-слухаю абсалютна дурацкую музыку
-размаўляю няправільнай беларускай мовай
-не павінна рабіць тое, тое, і тое, а лепей за ўсё - увогуле нічога, не пракансультаваўшыся папярэдне са значна больш дасьведчанымі і проста разумнейшымі,

хочацца сказаць:

менавіта )

Tags:

red
Чарговы раз у гэтым пераконваюся...
Другі раз за апошні месяц вырашыла прыгатаваць яешню - другі раз сапсавала. На лягічнае ў гэтым выпадку пытаньне "ЯК?!", адказваю: "Сама зьдзіўляюся..."
Лана, буду суцяшацца прыемнымі дробязямі - так, я не ўмею гатаваць, затое я разумная і прыгожая ; )

Tags:

навагоднія абяцаньні

  • 02 Стд 2007 at 2:09 PM
red
я больш ніколі нікому не даверуся цалкам
я больш ніколі ні з кім не буду пяшчотнай
я больш ніколі нікому не пакажу, наколькі я слабая

Tags:

Фобія

  • 13 Снж 2006 at 7:22 PM
red
У мяне зьявілася фобія: я панічна баюся быць адна.
Усё б нічога, але сытуацыя ўскладняецца тым, што я нікога не хачу бачыць.
Вось.

Tags:

dzie_ja

  • 23 Ліс 2006 at 6:50 PM
red
Горад у смузе. І я таксама.
У такія дні я дрэнна арыентуюся ня толькі дзе я, але і хто я.

Tags:

red
Я - разумная інтэлігентная дзяўчына.
Але якая я ўсё ж такі дура!

Tags:

nada

  • 02 Кст 2006 at 11:02 PM
red
Маўчу, таму што мне няма чаго сказаць. Таму што я ўжо ні ў чым не ўпэўненная.

Часамі мне вельмі хочацца, каб ад мяне нічога не залежала.

Tags:

Addictions

  • 01 Кст 2006 at 1:27 AM
red
I am addicted to coffee.
I am addicted to chocolate.
I am addicted to juice.
I am addicted to music.
I am addicted to computer.
I am addicted to checking mail.

I am already addicted to LJ.

Tags:

я

  • 05 Врс 2006 at 7:23 AM
red
калі я не пачну раніцу з кавы, то раніца ўвогуле не пачнецца
я люблю слова “сонейка” і цярпець не магу слова “шчасьцейка”
жыць не магу без чакаляды
мне падабаюцца чырвоны і зялёны колеры, але выключна паасобку
не ўсе свае ўчынкі я магу сабе растлумачыць
не люблю мілых і добрых – мне зь імі нудна
мне вельмі хутка ўсё надакучвае
з адной са сваіх лепшых сябровак я знаёма даўжэй, чым сябе памятаю
мне падабаюцца заплянаваныя нечаканасьці
часамі я пішу лісты самой сабе
я – вельмі сентыментальны цынік

Tags: